ГАЛОЎНАЯ | БЕЛАРУСЬ | ЧЫКАГА | ПАДЗЕІ | ФОРУМ | РЭСУРСЫ | КАНТАКТ |
By Ru En | ||
|
17 ліпеня ў 1 гадзіну папалудні (1РМ) у Blue Star Memorial Woods (Glenview). Шаноўнае спадарства! Набліжаецца Купалле, якое святкуецца на Беларусі напрыканцы чэрвеня ці напачаку ліпеня. Але ў гэтым годзе амерыканьскае жыццё перанесла нам свята на 17 липеня. Наша свята будзе трохі пазнейшае, але ненайменьш цікавае й вясёлае. Нас чакаюць летняе надвор’е, купальскія конкурсы й жарты, а таксама лёгкія закускі, салодкія ласункі, фрукты й марозіва.
Зьвярніце ўвагу!!!!! Просім прынесці якіе-небудзь стравы да агульнага стала, акрамя салодкага. Салодкі стол рыхтуецца арганізатарамі Купалля!!!!!!! Сьпіртныя напоі дазволены толькі ў пластыкавых бутэльках, бутэлечках, ці бочачках.
Запрашаем ўсіх! Прыводзьце сваіх сяброў і знаёмых, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены добра правесці час. 0 Прапануем грашовую ахвяру на падрыхтоўку Купалля ў $5.00 з чалавека. З нецярпеннем чакаем ўсіх 17 ліпеня ў 1 гадзіну папалудні (1РМ) у Blue Star Memorial Woods (Glenview). 699 East Lake Avenue, Glenview, Illinois 60091 http://local.yahoo.com/info-24446722-blue-star-memorial-woods-glenview?viewtype=map
Просім пакінуць вестачку не пазней за 14 ліпеня, ці плануеце вы быць, па тэлефоне ці праз e-mail: тэлефон: (630) 974-8017 e-mail: zhanna_chernyavskaya@yahoo.com Прыходзьце, а таксама не пакіньце ў хаце добрый настрой, жарты й усьмешкі, бярыце ўсё з сабой.
|